21.10.2022

20 кастрычніка 2022 г. прайшла II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

У пленарным пасяджэнні канферэнцыі прынялі ўдзел рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) Вадзім Богуш, рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ) Ігар Войтаў, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) Васіль Сафонаў і прарэктар па навуковай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) Аляксандр Малярэвіч.

Вадзім Богуш падкрэсліў значнасць і традыцыйнасць мерапрыемства. Рэктар БДУІР выказаў упэўненасць, што актуальнасць канферэнцыі будзе толькі расці, бо праблемы тэхналагічных распрацовак непарыўна звязаны з праблемамі забеспячэння інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і тэхналагічнага суверэнітэту нашай краіны.

Ігар Войтаў адзначыў, што сёння БДТУ мае каля 400 навукова-тэхнічных распрацовак, якія ўкараняюцца ў вытворчасць, больш за 300 патэнтаў, як нацыянальных, так і міжнародных. Для атрымання аб'ектаў ІУ ўніверсітэт надае ўвагу стварэнню і дзейнасці галіновых лабараторый, цэнтраў даследаванняў, а таксама пытанняў, звязаных з перадачай тэхналогій. Таксама Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт актыўна займаецца распрацоўкай і стварэннем сумесных патэнтаў з Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Узбекістанам і інш.


Фота: НЦІУ
Вверх