12.03.2022

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) зарэгістраваў першы твор прыкладнога мастацтва і дызайну ў рамках аказання добраахвотнай паслугі па рэгістрацыі і дэпанаванню аб'ектаў аўтарскага права.

Адпаведная заяўка паступіла ад прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Куражстайл» у дачыненні да дызайну вясельнай сукенкі.

Даведка:
Рэестр аб'ектаў аўтарскага права змяшчае інфармацыю аб зарэгістраваных НЦІУ аб'ектах аўтарскага права (за выключэннем інфармацыі аб кампутарных праграмах і базах дадзеных, якая размяшчаецца ў іншых рэестрах).

Нагадаем, што з 1 студзеня 2022 г. НЦІУ аказвае новую паслугу па добраахвотнай рэгістрацыі аб'ектаў аўтарскага права і дэпанаванню такіх аб'ектаў, дакументаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх.

Скарыстаўшыся прапанаванай паслугай, праваўладальнік атрымае дадатковы інструмент для абароны сваіх правоў у выпадку іх парушэння. Пры неабходнасці НЦІУ зможа пацвердзіць існаванне аб'екта аўтарскага права на дату рэгістрацыі і дэпанавання, а таксама паведаміць аб асобах, указаных у якасці праваўладальніка.

НЦІУ дэпануе творы разам з дакументамі і матэрыяламі, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх, у электронным выглядзе з абмежаваннем доступу трэціх асоб да змесціва файлаў. Пры выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій забяспечваецца захаванасць прадстаўленых заяўнікам асобніка твора, матэрыялаў і дакументаў у зыходным выглядзе.

Уся падрабязная інфармацыя пра аказваемую паслугу размешчана па спасылцы.

Вверх