23-24 жніўня 2022 г. у г. Ош (Кыргызская Рэспубліка) праходзіць рэгіянальны семінар – «Фарміраванне еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай прасторы: вопыт і перспектывы».
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Еўразійская патэнтная арганізацыя (ЕАПА) і Дзяржаўнае агенцтва інтэлектуальнай уласнасці і інавацый пры Кабінеце Міністраў Кыргызскай Рэспублікі.
У рамках двухдзённай дзелавой праграмы ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы садзейнічання інавацыйнага развіцця краін - удзельніц ЕАПК, перспектывы развіцця электроннага ўзаемадзеяння паміж патэнтнымі ведамствамі еўразійскага рэгіёну, а таксама падзеляцца вопытам у сферы цыфравізацыі.
Ад Рэспублікі Беларусь у першым дні з дакладам на тэму «Вопыт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь у галіне цыфравізацыі» выступіў намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц.
У працы семінара таксама прыняў удзел начальнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў прамысловай уласнасці Дзмітрый Андрыеўскі.