13.06.2023

Знамянальнай падзеяй першага дня семінара «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы» стала ўручэнне ўзнагарод асобам, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.

Нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» ўзнагароджаны старшыня Камітэта Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Лілія Гумерава, генеральны дырэктар Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў Антон Ішчанка, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў, начальнік аддзела абароны правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Сяргей Шабека.

Залатым медалём імя У. I. Бліннікава узнагароджаны ўстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» за ўклад у вынаходніцкую дзейнасць і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў за ўклад у развіццё патэнтнай справы ў еўразійскім рэгіёне.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк

Вверх