Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90
05.05.2022

За ўклад у развіццё патэнтнай справы ў Еўразійскім рэгіёне Еўразійская патэнтная арганізацыя ўзнагародзіла Рэспубліканскую навукова-тэхнічную бібліятэку Залатым медалём і дыпломам да медаля імя У.І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу». Узнагароду ўручыў Рыгор Іўліеў, прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, у рамках першага дня форума «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ – 30 гадоў».


Залаты медаль імя У.І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу» з'яўляецца узнагародай Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, прысвечанай памяці і заснаванай у гонар першага прэзідэнта Еўразійскага патэнтнага ведамства Віктара Іванавіча Бліннікава, выдатнага дзеяча Еўразійскага рэгіёну ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, заснавальніка Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.

Дадзеным медалём узнагароджваюцца вынаходнікі, спецыялісты і арганізацыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё вынаходніцкай дзейнасці і прававой аховы вынаходстваў у Еўразійскім рэгіёне, стварэнне, станаўленне і развіццё Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.

Па матэрыялах РНТБ.


Фота: РНТБ
Вверх