17.06.2022

Другі год запар на базе Віцебскага філіяла Рэспубліканскай навукова – тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) праводзіцца рэгіянальны этап міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт-крок у будучыню!».

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін наведаў віцебскі філіял РНТБ, азнаёміўся з яго інфармацыйнымі рэсурсамі і ўручыў узнагароды пераможцам конкурсу.

Да ўдзелу ў фінале XIII сезона конкурсу, які праводзіўся ў Санкт-Пецярбургу, была адабрана 21 праца школьнікаў па розных намінацыях. 11 работ сталі фіналістамі, заняўшы 1-е, 2-е і 3-е месцы.

Аляксандр Субоцін адзначыў, што пераможцы конкурсу фарміруюць залаты інтэлектуальны фонд Віцебшчыны і краіны ў цэлым. Ідэі таленавітых дзяцей будуць спрыяць прарыўным дасягненням у той ці іншай галіне. Кіраўніцтва вобласці заўсёды ўсяляк падтрымлівала адораную моладзь і мае намер рабіць гэта і ў далейшым.

«Маладое пакаленне-будучыня Віцебшчыны і краіны. Дзякуючы яго ідэям і падыходам з'яўляюцца новыя дасягненні, будуецца будучыня. Калі на міжнародным узроўні нашы хлопцы дасягаюць перамог, гэта дарагога каштуе. Безумоўна, падтрымка хлопцаў будзе працягвацца, каб з таленту зрабіць вялікі алмаз», - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Са спісам ўзнагароджаных удзельнікаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Вверх