13.04.2023

26 красавіка 2023 г. у Маскве адбудзецца V Міжнародная канферэнцыя «ЭРА IP: Інтэлектуальная ўласнасць у сістэме інавацыйна арыентаванай эканомікі». Мерапрыемства арганізавана Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Дэпартамента прадпрымальніцтва і інавацыйнага развіцця горада Масквы.

У ходзе работы канферэнцыі мяркуецца абмеркаванне такіх актуальных пытанняў, як прававая ахова перспектыўных тэхналогій ва ўмовах глабальных выклікаў, выкарыстанне інтэлектуальнай уласнасці як ліквіднага актыву для развіцця бізнесу, стварэнне спрыяльнага рэгуляторнага асяроддзя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, развіццё абароту правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: era-ip.ru/2023
Вверх