1 сакавіка 2023 г. адбудзецца бясплатны вебінар Еўрапейскай службы кансультацыйнай падтрымкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (The European IP Helpdesk) на тэму «Патэнты і інавацыі».
У ходзе вебінара абмяркуюць этапы інавацыйнага працэсу, як патэнтная інфармацыя можа дапамагчы працэсу па ўкараненні інавацый пры пераходзе ад аднаго этапу да іншага і інш.
Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб вебінары і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).