02.02.2023

7 лютага 2023 г. у 12:00 адбудзецца бясплатны вебінар Еўрапейскай службы кансультацыйнай падтрымкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (the European IP Helpdesk) на тэму «Трансфер тэхналогій».

У ходзе вебінара раскажуць, што такое трансфер тэхналогій, чаму ён важны, якія ўдзельнікі або ўстановы аказваюць дапамогу ў перадачы тэхналогій, якім чынам можна кіраваць рызыкамі да і падчас працэсу перадачы тэхналогіі, як працуе ліцэнзаванне тэхналогій і інш.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб вебінары і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах РЦТТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фото: ec.europa.eu/info/index_en
Вверх