25.10.2022

1 лістапада ў 11:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Мадрыдская сістэма для пачаткоўцаў».

Вы задумляецеся аб падачы міжнароднай заяўкі ў рамках Мадрыдскай сістэмы, але не ведаеце, як гэта зрабіць? САІУ запрашае вас далучыцца да бясплатнага вебінару «Мадрыдская сістэма для пачаткоўцаў».

У ходзе вебінара эксперты раскажуць пра Мадрыдскую сістэму і працэдуру падачы заяўкі.

Дадзенае мерапрыемства разлічана на шырокае кола карыстальнікаў незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў і вопыту ў падрыхтоўцы і падачы міжнародных заявак на таварны знак.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.


Фота: Freepik
Вверх