Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі на трываласць нашу Айчыну, але заўсёды перамагалі адзінства, згуртаванасць народа, заснаваныя на любові да Радзімы.
Дзень народнага адзінства мы адзначаем у памяць аб падзеях 1939 г., калі быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.
Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае пра традыцыі нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэта бясцэнны запавет для дзяцей і ўнукаў – берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.
Міру і росквіту нашаму агульнаму дому – Рэспубліцы Беларусь!
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).