18.09.2023

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята звяртае нас да знамянальнай даты, якая стала найважнейшай вяхой у гісторыі беларускай нацыі, якая, прайшоўшы скрозь боль і выпрабаванні, здабыла дзяржаўнасць, суверэнітэт і сусветнае прызнанне.

Падзеі 17 верасня 1939 г. заклалі трывалы падмурак для дасягненняў і поспехаў сучаснай Беларусі, прадвызначылі яе далейшы шлях развіцця.

У аснове нашай згуртаванасці – вернасць памяці продкаў, багатая культурная спадчына, стойкасць і працавітасць, блізкія кожнаму з нас традыцыйныя каштоўнасці.

Беларусы навучыліся быць разам не толькі ў барацьбе, але і ў стварэнні, у сваіх памкненнях і дасягненні мэтаў. Наша агульная        задача – праз дыялог і паразуменне прымнажаць патэнцыял і славу роднай зямлі, захаваць яе самабытнасць і міжнародны аўтарытэт.

Няхай мір і згода пануюць у кожнай сям'і, а адзінства і патрыятызм заўсёды будуць надзейнай апорай ва ўмацаванні Айчыны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: mpt.gov.by/
Вверх