06.03.2023

25-26 мая 2023 г. Міністэрства адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі і Міжнародны ўніверсітэт інавацыйных тэхналогій праводзяць XI Міжнародную міжвузаўскую навукова-практычную канферэнцыю-конкурс навуковых дакладаў студэнтаў і маладых навукоўцаў «Інавацыйныя тэхналогіі і перадавыя рашэнні».

У рамках канферэнцыі-конкурсу плануецца паказ выставы інавацыйных распрацовак і паслуг кампаній і вытворцаў-партнёраў.

Навуковыя напрамкі канферэнцыі:

  • лічбавая трансфармацыя – матэматычнае мадэляванне і праграмаванне актуальных задач;
  • традыцыі і інавацыі ў архітэктурным і дызайнерскім рашэннях;
  • энергазберагальныя кампазіцыйныя матэрыялы для зялёнага будаўніцтва;
  • павышэнне сейсматрываласці будынкаў і збудаванняў;
  • новыя тэхналогіі ў электраэнергетыцы і аўтатранспарце і інш.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 красавіка 2023 г. на электронны адрас itpr-conference@mail.ru.

Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу можна даведацца па спасылцы.

Па матэрыялах РЦТТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх