24.02.2023

24 кастрычніка 2022 г. стартаваў XIV сезон Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!» (Конкурс), прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці ў 2023 г.

У трэці раз на базе Віцебскага філіяла Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі прайшоў рэгіянальны этап конкурсу. Сёлета ўдзел у рэгіянальным этапе конкурсу прымалі школьнікі з Віцебска, Оршы і Брэста. Усяго на разгляд журы было прадстаўлена 15 работ у                      5 намінацыях: «Навукова-даследчая праца», «Вынаходства», «Прамысловы дызайн», «Інтэрв'ю аб прафесіі» і «Рэжысёрскі погляд».

Работы пераможцаў рэгіянальнага этапу, якія занялі 1, 2 і 3 месцы, адпраўленыя ў Санкт-Пецярбург для далейшага ўдзелу ў фінале Конкурсу.

Азнаёміцца са спісам пераможцаў можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: schoolpatent.ru/
Вверх