06.02.2024

З 1 лютага 2024 г. у Беларусі ўведзены чатыры новыя дзяржаўныя стандарты ў галіне менеджменту інавацый. Яны падрыхтаваны ў рамках праграмы распрацоўкі дзяржаўных стандартаў у галіне інавацыйнага менеджменту, зацверджанай Дзяржстандартам, і гарманізаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі серыі ISO 56000. Распрацоўшчыкам з'яўляецца Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС).

Дадзеныя стандарты усталёўваюць тэрміналагічны апарат, звязаны з інавацыямі, арганізацыяй, мэтамі, веданнем, інтэлектуальнай уласнасцю, ініцыятывамі ў галіне інавацый, прыдатнасцю і ацэнкай інавацый. Яны таксама дапамогуць ацаніць перавагі і недахопы арганізацыі ў галіне інавацый, каштоўнасць і выгады правядзення ацэнкі менеджменту ў гэтай галіне. Стандарты таксама забяспечваюць кіраўніцтва, інструменты і метады менеджменту інтэлектуальнай уласнасці.

У цяперашні час вядзецца праца яшчэ над чатырма стандартамі, ідэнтычнымі серыі ISO 56000.

Па матэрыялах Дзяржстандарту

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: gosstandart.gov.by/

Вверх