Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90
25.04.2022

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду арганізуе правядзенне 13 Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў (конкурс).

Пераможцы конкурсу маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку для рэалізацыі інавацыйных праектаў, а таксама сродкі на камерцыялізацыю вынікаў сваёй навуковай дзейнасці.

Удзел у конкурсе спрыяе інфармаванню патэнцыйных інвестараў і спажыўцоў аб перспектыўных інавацыйных распрацоўках удзельнікаў і прасоўванні інавацыйных праектаў. Намінацыі конкурсу: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.

Працэдура ўдзелу: да 1 жніўня 2022 г. неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніць формы (заяўку, пашпарт, бізнес-план інавацыйнага праекта або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, стратэгію камерцыялізацыі) і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у Беларускі інавацыйны фонд па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 68-2, каб. 103).

Пасля завочнага адбору заявак (праверка па фармальных прыкметах, экспертыза) аўтары 40 лепшых праектаў прымуць удзел у фінальным этапе абароны перад саветам конкурсу.

Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі: першае месца (2 пераможцы) - 86 базавых велічынь (2752,00 рубля); другое месца (4 прызёры) - 57 базавых велічынь (1824,00 рубля); трэцяе месца (6 прызёраў) - 29 базавых велічынь (928,00 рублёў).

Савет конкурсу уручае сертыфікаты ў памеры 571 базавай велічыні (18272,00 рубля) пераможцам і прызёрам для далейшай камерцыялізацыі вынікаў іх праектаў.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс і ўмовы ўдзелу ў ім размешчана на сайце ці можа быць атрымана ў Беларускім інавацыйным фондзе па тэлефоне +375 17 270 84 29.

Вверх