18.10.2023

БЕЛТА

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» адкрылася ў Мінску.

У сваім уступным слове першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Дзяніс Каржыцкі адзначыў, што сучасны свет развіваецца паскоранымі тэмпамі. І калі раней шматлікім кампаніям трэба было 100 гадоў для таго, каб атрымаць сусветнае прызнанне, то цяпер усё больш брэндаў становяцца вядомымі за 5-8 гадоў.

«Усё гэта адбываецца дзякуючы вынікам інтэлектуальнай дзейнасці, у тым ліку гэта звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі, якія становяцца для нас штодзённасцю і ўваходзяць у паўсядзённае жыццё. Сёння мы атрымліваем не толькі інфармацыю ў абмен на запыт, але і канкрэтную паслугу або дзеянне. У сувязі з гэтым можна казаць пра аперацыйныя тэхналогіі», – сказаў Дзяніс Каржыцкі.


Паводле яго слоў, любы вынік інтэлектуальнай дзейнасці фармуе ўласнасць, якая становіцца канкурэнтнай перавагай, калі правільна з ёй абыходзіцца.

«Сёння любы інвестар перад інвестыцыяй у бізнес высвятляе, хто кантралюе інтэлектуальную ўласнасць праекта. Хоць сфер бізнесу мноства, усіх іх аб'ядноўвае адно – яны павінны фіксаваць і кантраляваць сваю інтэлектуальную ўласнасць. Факт станаўлення гэтага пытання ўсё больш важным і патрэбным у нашай краіне пацвярджаецца тым, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці рэгіструе ўсё больш ліцэнзійных дагавораў. Напрыклад, у 2022 годзе іх было зарэгістравана на 45 % больш, чым у папярэднія гады», – заявіў першы намеснік Старшыні ДКНТ.

Пляцоўка канферэнцыі сабрала прадстаўнікоў рэальнага сектара, грамадскіх арганізацый, даследчых інстытутаў, а таксама навукоўцаў.

«Такая актыўная цікавасць сведчыць аб тым, што пытанні інтэлектуальнай уласнасці застаюцца актуальнымі. Шмат каму хацелася б даведацца, калі трэба патэнтаваць сваю распрацоўку, калі трэба абараняць ноу-хау, у якіх выпадках выбіраць выключную або простую ліцэнзію і многае іншае. Спадзяюся, у працэсе канферэнцыі мы зможам знайсці адказы на гэтыя пытанні і выпрацаваць неабходныя рашэнні», – рэзюмаваў Дзяніс Каржыцкі.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» праходзіць 18-19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Праграмай канферэнцыі прадугледжана абмеркаванне пытанняў аб ролі і месцы інтэлектуальнай уласнасці ў дасягненні тэхналагічнага суверэнітэту дзяржавы, праблем IP & GameDev, а таксама актуальных напрамкаў трансфармацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Владзімір Воўк


ФОТАСПРАВАЗДАЧА першага дня канферэнцыі

Вверх