03.01.2023

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 г. падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

Такая тэматыка дазволіць умацаваць успрыманне Беларусі як астраўка міру, неаспрэчная каштоўнасць якога для насельніцтва краіны з'яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых найважнейшых пытаннях грамадскага жыцця. Беларускім адказам на мілітарызацыю ў еўрапейскім рэгіёне стане мірная стваральная праца суайчыннікаў.

president.gov.by


Фота: НЦІУ
Вверх