Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14
13.01.2023

9 студзеня 2023 г. Кіраўніком дзяржавы падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» за № 243-З (Закон).

Прыняцце Закона накіравана на комплексную карэкціроўку законаў Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці і прадугледжвае ўнясенне змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь:

  • ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання»;
  • ад 13 красавіка 1995 г. № 3725-XII «Аб патэнтах на гатункі раслін»;
  • ад 7 снежня 1998 г. № 214-З «Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем»;
  • ад 17 ліпеня 2002 г. № 127-З «Аб геаграфічных указаннях»;
  • ад 16 снежня 2002 г. № 160-З «Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры»;
  • ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
Прыняцце Закона накіравана на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і дазволіць:

  • прывесці нормы нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Дагавора аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і назвах месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) ад 3 лютага 2020 г., Пратакола аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ад 9 верасня 1994 г. і Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў ад 2 ліпеня 1999 г., удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
  • стварыць прававую аснову для рэгістрацыі таварных знакаў, найменняў месцаў паходжання тавараў ЕАЭС, а таксама атрымання міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў;
  • уніфікаваць падыходы да рэгулявання адносін, звязаных са стварэннем і выкарыстаннем службовых аб'ектаў права прамысловай уласнасці;
  • усталяваць новы механізм выдачы прымусовай простай (невыключнай) ліцэнзіі, якая дазваляе выкарыстанне вынаходства, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору без згоды патэнтаўладальніка, але з выплатай яму ўзнагароджання;
  • удасканаліць прававое рэгуляванне адносін у сферы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, а таксама парадак выкарыстання аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў пры правядзенні дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў.
Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Вверх