22.02.2022

Другі год запар на базе Віцебскага філіяла Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі праводзіцца рэгіянальны этап міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт — крок у будучыню!».

У параўнанні з мінулым годам прыкметна вырасла колькасць пададзеных заявак для ўдзелу ў конкурсе. Усяго былі прадстаўлены 24 працы ў 7 намінацыях: «Навукова-даследчая праца», «Вынаходніцтва», «Майстар дызайну», «Прамысловы дызайн», «Майстар слова», «Рэжысёрскі погляд» і «Мільён за ідэю».

Дакументы да работ, якія занялі 1, 2 і 3 месцы, адпраўлены ў Санкт-Пецярбург для далейшага ўдзелу ў фінале конкурсу.

Па матэрыялах РНТБ.


Фота: schoolpatent.ru
Вверх