21.10.2022

20 кастрычніка 2022 г. у рамках адкрыцця II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2021/2022 навучальнага года.

Пераможцамі абвешчаныя:

  • у намінацыі «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – праца ПЕТРУШКЕВІЧА Аляксея Андрэевіча (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
  • у намінацыі «Лепшая дыпломная праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – праца МУДРАЧЭНКІ Кацярыны Алегаўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
  • у намінацыі «Лепшая курсавая праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» – праца СМЫР Дар'і Сяргееўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
  • у намінацыі «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці» – праца ЛАГВІНОВІЧ Алены Дзмітрыеўны (юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).

Дыпломы пераможцам уручыла намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова.


Фота: НЦІУ
Вверх