13.03.2023

На афіцыйным сайце Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА) апублікаваная Гадавая справаздача ЕАПА. У выніковым дакуменце адлюстраваны асноўныя дасягненні арганізацыі ў 2022 г., пытанні фінансавай, нарматворчай дзейнасці, цыфравізацыі, міжнароднага супрацоўніцтва, паказчыкі заяўніцкай актыўнасці, навуковыя і адукацыйныя праекты і інш.

Прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) Рыгор Іўліеў адзначыў, што ў мінулым годзе ЕАПВ зафіксавала самы высокі паказчык заяўніцкай актыўнасці за апошнія 10 гадоў – у ведамства паступіла 3731 заяўка на выдачу патэнта на вынаходства. «У 2022 годзе мы таксама зрабілі важныя крокі па развіцці нашай рэгіянальнай сістэмы прававой аховы інтэлектуальнай уласнасці», – дадаў ён у сваім відэазвароце.

Азнаёміцца з Гадавой справаздачай ЕАПА і паглядзець запіс відэазвароту можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/
Вверх