22.03.2022

Беларусь пацвярджае і падкрэслівае сваю прыхільнасць прынцыпам неадменнай значнасці навуковага дыялогу і навуковай дыпламатыі. Пра гэта заявіў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў на пазачарговай сесіі Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў – членаў Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў.

«Рэспубліка Беларусь, нягледзячы на цяперашнюю міжнародную абстаноўку, цалкам выканае свае абавязанні ў дачыненні да Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, - запэўніў Паўнамоцны прадстаўнік Урада Беларусі. – Кіруючыся прынцыпам «Навука аб'ядноўвае народы», заклікаем усе краіны да працягу давернага і плённага навуковага супрацоўніцтва ў імя нашай агульнай будучыні».

У ходзе сесіі прынята афіцыйная Заява Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў – членаў Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў аб захаванні адзінства інстытута, яго навуковай місіі і міжнароднага партнёрства ў мірных умовах.

Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў – міжнародная міжурадавая навукова-даследчая арганізацыя, створаная 26 сакавіка 1956 г., заснавальнікамі якой з'яўляюцца 19 дзяржаў.

Інстытут падтрымлівае сувязі больш чым з 1000 навуковымі цэнтрамі і ўніверсітэтамі ў 74 краінах свету. У выкананні навуковай праграмы Інстытута ўдзельнічаюць больш за 280 навуковых цэнтраў, універсітэтаў і прадпрыемстваў з 9 дзяржаў СНД.

ДКНТ.

Вверх