10.05.2023

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў (БРФФД) і Нацыянальны фонд натуральных навук Кітая (НФННК) у адпаведнасці з заключаным паміж імі Пагадненнем аб супрацоўніцтве ад 22 верасня 1993 г. абвяшчаюць конкурс сумесных навуковых праектаў з мэтай кансалідацыі намаганняў для фінансавання навуковых даследаванняў, што выконваюцца сумесна навукоўцамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі па актуальных для абодвух бакоў навуковых напрамках, у прыватнасці для беларускага боку – па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з пералікам, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2020 г. №156 «Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады».

Конкурс «БРФФД-НФЕНК-2024» праводзіцца па наступных навуковых напрамках: фізіка, матэматыка і інфарматыка; тэхнічныя навукі; хімія і навукі аб Зямлі; медыцынскія і фармацэўтычныя навукі; аграрныя і біялагічныя навукі.

Заяўкі на конкурс афармляюцца праз АІС «БРФФД» не пазней за 15 чэрвеня 2023 г.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс можна даведацца па спасылцы.

Па матэрыялах РЦТТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: fond.bas-net.by/
Вверх