07.02.2023

З пачатку года ўступіла ў дзеянне 12 рэдакцыя Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг.

Пры ўвядзенні ў дзеянне новай рэдакцыі ажыццяўляецца папаўненне класіфікацыі новымі таварамі або паслугамі, рэдагаванне ўжо ўключаных у класіфікацыю тавараў, а таксама адбываецца перамяшчэнне тавараў з аднаго класа ў іншы і змяненне падыходаў да класіфікацыі тавараў, якiя былi выпрацаваны на сесіях Камітэта экспертаў Ніццкага саюза за час дзеяння папярэдняй рэдакцыі.

Са змяненнямi і дапаўненнямi можна азнаёміцца тут.

Заяўнікам пры падачы заявак на рэгiстрацыю таварных знакаў неабходна кiравацца дзеючай рэдакцыяй.


Фота: Freepik
Вверх