03.10.2022

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) з 1 кастрычніка 2022 г. запусціў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці» (сістэма), якая дае магчымасць заяўнікам падаваць заяўкі на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты прамысловай уласнасці, выкарыстоўваючы сетку Інтэрнэт.

Каб скарыстацца дадзенай сістэмай, заяўніку дастаткова мець электронны лічбавы подпіс. У цяперашні час з дапамогай сістэмы заяўнік можа падаць заяўкі на 4 ключавых аб'екта прамысловай уласнасці (вынаходніцтва, карысная мадэль, прамысловы ўзор, таварны знак). Сістэма аўтаматычна прысвойвае нумар і дату паступлення заяўкі і адпраўляе апавяшчэнне аб яе атрыманні.

Сістэма электроннай падачы заявак працуе кругласутачна.

Усе неабходныя інструкцыі і кантактная інфармацыя даступныя па спасылцы.

Вверх