14.05.2023

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў нашай краіне адзначаецца кожны год у другую нядзелю мая. Ён устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспубліцы Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. У гэтым годзе дзяржаўнае свята выпадае на 14 мая.

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы. Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.

Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках праведзенага 14 мая 1995 г. рэспубліканскага рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўсталяванне дзяржаўнай сімволікі.

Намаляваны на гербе вянок з залатых жытніх каласоў, пераплецены кветкамі канюшыны і лёну, абвіты чырвона-зялёнай стужкай, увасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Чырвоны колер на нашым сцягу – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер – колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў.

Дарэчы, абазначэнні, якія ўяўляюць сабой Дзяржаўны герб і (або) Дзяржаўны сцяг, могуць быць уключаны ў таварны знак у якасці неахоўных элементаў.

Згода на такое ўключэнне прадастаўляецца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» і ў парадку, вызначаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2020 г. № 512.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: president.gov.by/
Вверх