05.04.2023

18-19 кастрычніка 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь правядзе III Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца аналіз стану, праблем, тэндэнцый развіцця пытанняў інтэлектуальнай уласнасці ў сферы права, эканомікі, дзяржаўнага кіравання, у сістэме навукова-тэхнічнай інфармацыі, сацыяльнай і іншых сферах дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама вызначэнне перспектыў развіцця інтэлектуальнай уласнасці ў сучасным свеце.

Запрашаем да ўдзелу навукоўцаў, прадстаўнікоў беларускіх і замежных універсітэтаў, супрацоўнікаў навуковых арганізацый, работнікаў дзяржаўных органаў, адмыслоўцаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, патэнтных павераных, ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, іншых асоб, якія цікавяцца тэматыкай мерапрыемства, праблемамі аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Фармат правядзення гібрыдны (вочны, анлайн-удзел, завочны ўдзел). Любы жадаючы зможа азнаёміцца з працай канферэнцыі, падключыўшыся да анлайн-трансляцыі. Спасылка будзе даступная напярэдадні мерапрыемства.

Азнаёміцца з матэрыяламі канферэнцый 2021 і 2022 гг. і зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі 2023 г. можна па спасылцы.

Заяўкі прымаюцца да 17 кастрычніка 2023 г.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх