21.03.2023

13 сакавіка 2023 г. нагрудным знакам адрознення «За заслугі» дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» за значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, сістэмы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджана начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Кацярына Янцікава.


Уся працоўная дзейнасць Кацярыны Уладзіміраўны, а гэта больш за 25 гадоў, звязаная з пытаннямі аўтарскага права і сумежных правоў.

Свой працоўны шлях яна пачала ў Камітэце па аўтарскіх і сумежных правах пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, некалькі гадоў працавала ў Вучэбна-даследчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве інтэлектуальнай уласнасці «РУПІУ», якое ў 2004 г. было перайменавана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае аўтарскае таварыства», а ў 2006 г. далучылася да НЦІУ.

Пры непасрэдным удзеле Кацярыны Уладзіміраўны падрыхтоўваліся шматлікія праекты актаў заканадаўства і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у сферы аўтарскага права і сумежных правоў. Вялікую ўвагу яна надае пытанням папулярызацыі інтэлектуальнай уласнасці: некалькі гадоў выкладала дысцыпліну па інтэлектуальнай уласнасці ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый, выступае з дакладамі на розных пляцоўках, у тым ліку на тэлебачанні.

Янцікава К.У. мае рознабаковыя інтарэсы, неверагодную працаздольнасць, аптымізмам і невычэрпную энергію. Сваю актыўную працоўную дзейнасць яна ўмела сумяшчае з выхаваннем траіх дзяцей!

Віншуем калегу з заслужанай узнагародай!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Святлана Хвошч
Вверх