4-7 красавіка 2023 г. у Мінску прайшла спецыялізаваная выстава айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці «Аўтаматызацыя. Электроніка» (выстава).
У рамках выставы ўдзельнікі і наведвальнікі змаглі атрымаць бясплатныя вусныя кансультацыі ад экспертаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) па пытаннях агульнага і даведачна-спецыялізаванага характару. Акрамя гэтага, НЦІУ прадставіў экспазіцыю ўласнай промапрадукцыі.
За ўдзел у выставе НЦІУ ўзнагароджаны дыпломам.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).