04.04.2022

Па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга была падпісана праграма навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі на 2022-2024 гады. Праграму падпісалі першы намеснік Старшыні ДКНТ Андрэй Косаўскі і старшыня Камітэта па навуцы і вышэйшай школе Санкт-Пецярбурга Андрэй Максімаў.

Дакумент уключае 50 мерапрыемстваў, у тым ліку праекты ў галіне фізікі, біялогіі, медыцыны, сельскай гаспадаркі. У яго рэалізацыі прымуць удзел 29 беларускіх навуковых арганізацый і 21 санкт-пецярбургская. Праграма змяшчае тры мерапрыемствы па інфармацыйна-метадычным забеспячэнні супрацоўніцтва, 33 – па рэалізацыі сумесных праектаў і даследаванняў, 14 мерапрыемстваў, якія будуць спрыяць пашырэнню сувязяў у галіне навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.

У ДКНТ адзначылі, што ў гэтым годзе вялікая ўвага да праектаў у сельскай гаспадарцы. Напрыклад, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія правядзе даследаванні па ўкараненні інавацый для развіцця сельскіх тэрыторый, развіцця кормавытворчасці і насенняводства на аснове сучасных сартоў і тэхналогій.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Вверх