15.12.2022

14 снежня 2022 г. у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2022 г. Арганізатарам конкурса выступіў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага інавацыйнага фонду, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца актывізацыя ў краіне інавацыйнай дзейнасці, стымуляванне рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

«Сёлета на Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў прыцягнулі рэальны сектар эканомікі, – паведаміў журналістам падчас мерапрыемства Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў. – Разам з партнёрамі стварылі новыя намінацыі: «Лепшы інавацыйны праект у сферы AgroTech» (заснавана ААТ «Белаграпрамбанк»), «Канструкцыя кар'ернай тэхнікі» і «Распрацоўка электронікі для цяжкіх умоў эксплуатацыі» (абедзве заснаваны ААТ «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-Холдынг»). Адзначу, што гэты конкурс займае важнае месца ў сістэме конкурсных мерапрыемстваў у інавацыйным сектары».

Сёлета на конкурс была пададзена 187 заявак, у тым ліку ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект» – 96, у намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» – 91. Гэта рэкордная колькасць заявак за 13 гадоў існавання конкурсу.

Азнаёміцца са спісам пераможцаў можна па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram)


Фота: Freepik
Вверх