29.03.2022

Завяршыўся першы этап рэалізацыі нацыянальнага праекта па развіцці інстытуцыйнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Беларусі (Нацыянальны праект). Пяць арганізацый – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ, Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі –афіцыйна зацвердзілі ўласныя варыянты інстытуцыйных палітык.

Нацыянальны праект рэалізуецца ў адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Беларусі і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Для ўдзелу ў ім экспертамі рабочай групы метадам анкетавання былі адабраныя 14 устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія дэманструюць лепшую практыку ў сферы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.

З боку Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў рамках нацыянальнага праекта арганізацыям аказваецца ўсебаковае метадычнае садзейнічанне ў падрыхтоўцы палітык у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Вверх