07.02.2023

Да ўдзелу ў конкурсе на суісканне глабальных прэмій Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) 2023 г. дапускаюцца малыя і сярэднія прадпрыемствы, вядучыя дзейнасць у любой з абласцей дзелавой актыўнасці: прадстаўнікі творчых галін, мясцовыя і міжнародныя брэнды, пастаўшчыкі інавацыйных тэхналогій і інш.

Незалежнае журы з прызнаных экспертаў абярэ да сямі пераможцаў на аснове кароткага спісу з 20 кандыдатаў па шэрагу крытэрыяў, уключаючы паспяховую камерцыялізацыю інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і станоўчы ўклад у дабрабыт грамадства.

Для рэалізацыі стратэгій у галіне ІУ пераможцы атрымаюць індывідуальную дапамогу настаўнікаў, уключаючы садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання, магчымасць партнёрства і рэкламную падтрымку. Прэміі пераможцам будуць уручаны на цырымоніі ў штаб-кватэры САІУ ў Жэневе на палях Генеральнай Асамблеі САІУ ў ліпені 2023 г.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int
Вверх