Спыняе дзеянне Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы прамысловай уласнасці
22 июня 2026
Афіцыйна
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы прамысловай уласнасці, падпісанае 20 кастрычніка 1993 г. у Кіеве, спыніць сваё дзеянне 20 кастрычніка 2026 г.
Звяртаем увагу, што з названай даты заяўнікі і патэнтныя павераныя Рэспублікі Беларусь і Украіны губляюць права весці справы з патэнтнымі ведамствамі Украіны і Рэспублікі Беларусь на аснове прынцыпаў узаемнасці пры падачы заявак на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты права прамысловай уласнасці, атрыманні такіх ахоўных дакументаў і падтрыманні іх у сіле.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч