22.06.2026

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы прамысловай уласнасці, падпісанае 20 кастрычніка 1993 г. у Кіеве, спыніць сваё дзеянне 20 кастрычніка 2026 г.

Звяртаем увагу, што з названай даты заяўнікі і патэнтныя павераныя Рэспублікі Беларусь і Украіны губляюць права весці справы з патэнтнымі ведамствамі Украіны і Рэспублікі Беларусь на аснове прынцыпаў узаемнасці пры падачы заявак на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты права прамысловай уласнасці, атрыманні такіх ахоўных дакументаў і падтрыманні іх у сіле.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх