14.02.2023

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 14 Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.   Удзел у конкурсе – гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.

У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» прымаюць удзел фізічныя асобы, узростам да 35 гадоў.

У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.

Па выніках абароны інавацыйных праектаў у кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца і пяць прызёраў. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прэміі ў памеры ад 1073,00 да 3182,00 бел. руб. З ліку лепшых будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікаты ў памеры 21 127,00 бел. руб.

Прыём заявак працягнецца да 1 жніўня 2023 г.

Палажэнне аб Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў, формы конкурснай дакументацыі размешчаны на сайце.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх