09.02.2022

Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) аб'явіла аб старце моладзевай Еўразійскай патэнтнай універсіяды «Погляд у будучыню», якая ў 2022 г. пройдзе пад дэвізам «Стварай! Вынаходзь! Здзіўляй!».

Універсіяда праводзіцца ў выглядзе конкурсу творчых работ (якія прадстаўляюць сабою вынікі навукова-тэхнічнай творчасці) і творчых праектаў (якія раскрываюць арыгінальныя рашэнні ў галіне прамысловага дызайну) па двух узроставых катэгорыях:

I-я ўзроставая катэгорыя - ад 10 да 17 гадоў уключна;

II-я ўзроставая катэгорыя-ад 18 да 25 гадоў уключна.

Тэрмін накіравання ў ЕАПВ творчых работ і праектаў: 1 лютага 2022 г. – 30 красавіка 2022 г.

Пераможцы і прызёры універсіяды ўзнагароджваюцца медалём ЕАПВ «Погляд у будучыню» і каштоўнымі прызамі.

Больш падрабязная інфармацыя аб умовах удзелу размешчана па спасылцы.

Па інфармацыі ЕАПВ


Фота: ЕАПВ
Вверх