07.08.2023

За першае паўгоддзе 2023 г. судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь разгледжана 75 судовых спраў, звязаных са спрэчкамі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

56 спраў склалі спрэчкі ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў; 19 спраў – спрэчкі ў галіне права прамысловай уласнасці, з якіх 1 справа – скарга на рашэнне Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе, 1 справа – скарга на рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Самыя распаўсюджаныя іскі, звязаныя з абаронай аўтарскіх правоў, – спагнанне запазычанасці і кампенсацый, на іх прыйшлося больш за палову такіх спрэчак. Судовая калегія па справах ІУ часткова або цалкам задаволіла роўна палову іскаў па спрэчках, звязаных з аўтарскім правам. Дзевяць спраў было спынена з-за прымірэння бакоў, а адмовы склалі каля 14 %.

У сферы прамысловай уласнасці больш за палову спрэчак – спробы спагнаць ліцэнзійнае ўзнагароджанне. Шэсць спраў былі звязаны з аховай таварных знакаў.

Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.

Па матэрыялах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх