07.04.2022

7 красавіка 2022 г. адбылося падпісанне Пагаднення паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Міжнародным універсітэтам «МІПСА» аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый. Адпаведнае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і рэктар універсітэта Юрый Кавалёнак.


Таксама ў рамках сустрэчы эксперты НЦІУ выступілі перад маладымі навукоўцамі па актуальных пытаннях аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Былі разгледжаны пытанні падтрымкі тэхналогій і арганізацыі дзейнасці ЦПТІ ў Рэспубліцы Беларусь, ацэнкі мэтазгоднасці і выбару аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, асноўныя перавагі і асаблівасці выкарыстання таварных знакаў і геаграфічных указанняў, а таксама актуальныя пытанні аўтарскага права на творы навукі.


Фота: НЦІУ
Вверх