12.04.2022

11 красавіка 2022 г. рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ) Ігарам Войтавым зацверджана Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ўніверсітэта.

Палітыка БДТУ ў галіне інтэлектуальнай уласнасці распрацавана ў рамках нацыянальнага праекта па развіцці інстытуцыйнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Беларусі, які рэалізуецца ў адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

Палітыка ўсталёўвае асноўныя мэты, прынцыпы, канцэптуальныя падыходы і механізмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ўніверсітэта. Яе прыняцце з'яўляецца адным са складовых этапаў удасканалення кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ўніверсітэта.

Па матэрыялах БГТУ.

Вверх