11.03.2022

10 сакавіка рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) Сяргей Харытончык зацвердзіў Палітыку ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ўніверсітэта.

«Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці БНТУ распрацавана ў рамках нацыянальнага праекта па развіцці інстытуцыйнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Беларусі, які рэалізуецца ў адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Беларусі і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці», - распавялі ў ВНУ.

Праект рэалізуецца на базе вядучых універсітэтаў і навуковых арганізацый Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. БНТУ стаў першым універсітэтам Рэспублікі Беларусь, у якім прынята Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Прыняты дакумент носіць стратэгічны характар. Ён вызначае мэты, базавыя прынцыпы і канцэптуальныя падыходы да кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў БНТУ. Палітыка універсітэта накіравана на рэалізацыю адзінага падыходу да прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у галіне інтэлектуальнай уласнасці і стварае канцэптуальную аснову для далейшага развіцця і ўдасканалення працэсаў стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў рамках адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай дзейнасці.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Вверх