21.10.2022

У рамках правядзення пленарнага пасяджэння II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» былі ўручаны вышэйшыя ўзнагароды Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Так, ва ўрачыстай абстаноўцы нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» узнагароджаны Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй ІВАНЕЦ, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім БОГУШ, кіраўнік Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці Расійскай Федэрацыі Юрый ЗУБАЎ.

Даведка. Нагрудны знак адрознення «За заслугі» дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» заснаваны ў 2019 г.

Узнагародай адзначаюцца асобы, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ўклад у стварэнне аб'ектаў права прамысловай уласнасці і папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці.


Фота: НЦІУ
Вверх