21.12.2022

16 снежня 2022 г. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 429 «Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дакумент накіраваны на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі лепшых прадстаўнікоў адоранай і таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх навуковага і творчага патэнцыялу, стымуляванне маладзёжных ініцыятыў на карысць краіны.

Указам прадугледжваецца ўдасканаленне механізму падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі спецыяльнымі фондамі прэзідэнта і замацаванне найвышэйшага статусу ўладальнікаў узнагарод Кіраўніка дзяржавы. Выключаюцца залішняя дэталізацыя і дубляванне асобных нормаў, прызнаюцца страціўшымі сілу 9 нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні дзейнасці фондаў, ўсталёўваюцца фіксаваныя фінансавыя выдаткі бюджэту на дадзеныя мэты, удакладняецца парадак фарміравання і вядзення банкаў дадзеных адоранай і таленавітай моладзі.

Больш падрабязна азнаёміцца з Указам можна па спасылцы.

Па матэрыялах Афіцыйнага інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх