28.02.2022

10 сакавіка 2022 г. у 12:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці на тэму «Дагавор аб патэнтнай кааперацыі і Гаагская сістэма міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў».

Падчас вебінара будзе прадстаўлена некалькі прэзентацый аб сістэме замежнага патэнтавання вынаходстваў у адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі, аб замежнай рэгістрацыі прамысловых узораў у адпаведнасці з Гаагскай сістэмай рэгістрацыі, а таксама аб рэгістрацыі прамысловых узораў у Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.


САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх