Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14
26.01.2022

Пракуратура Цэнтральнага раёна г. Мінска падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 46-гадовага жыхара сталіцы, якому інкрымінавана незаконнае выкарыстанне аб'ектаў права прамысловай уласнасці, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне.

У траўні 2021 г. абвінавачаны на тэрыторыі сталічнага рынку прадаваў і захоўваў з мэтай продажу ў падкантрольных яму трох гандлёвых павільёнах прадметы адзення з маркіроўкай «PUMA», уладальнікам якой з'яўляецца кампанія «PUMA SE (DE)», без згоды і наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё прадукцыі ў прадстаўнікоў названай кампаніі ў Беларусі.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 2 арт. 201 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Р. прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 310 базавых велічынь.

Згодна з арт. 46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у парадку спецыяльнай канфіскацыі, з абвінавачанага ў даход дзяржавы спагнаныя 190 беларускіх рублёў, атрыманыя за рэалізацыю кантрафактнага адзення, а таксама былі забраны ўсе прадметы такога адзення, канфіскаваныя на яго гандлёвых аб'ектах.

Па матэрыялах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.


Фота: НЦІУ
Вверх