24.02.2023

У прадстаўленым нумары часопіса асаблівая ўвага нададзена галоўным падзеям у сферы інтэлектуальнай уласнасці – выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная», якая ў першы раз прайшла ў нашай краіне, і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці». Таксама падведзены вынікі работы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці за 2022 г.

Акрамя таго, разглядаюцца пытанні ўдасканалення (уключаючы сістэматызацыю) заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку ў частцы прававога рэгулявання працэсуальных пытанняў вядзення па справах, якія разглядаюцца Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Закрануты пытанні стымулявання вынаходніцтва ў краінах блізкага замежжа. Асаблівую цікавасць для практыкаў прадставіць агляд спраў, якія разглядаюцца Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, у сферы рэгістрацыі таварных знакаў прадстаўнікамі фармацэўтычнай галіны.

Рубрыка «ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ: ЗАКАНАДАЎСТВА»

«Сістэматызацыя заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: агульнатэарэтычныя пытанні»

Дыяна Іванова, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У артыкуле разглядаюцца тэарэтычныя пытанні сістэматызацыі заканадаўства, а таксама такой яе формы, як кадыфікацыя, у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Аналізуюцца думкі замежных навукоўцаў аб паняцці, сутнасці, мэтах і прынцыпах дадзенай дзейнасці.

Рубрыка «СУДОВАЯ ПРАКТЫКА»

«Актуальныя пытанні судовай абароны правоў на вынаходствы, карысныя мадэлі і прамысловыя ўзоры. Частка 2»

Уладзімір Скобелеў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, намеснік дэкана па завочнаму навучанню юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Даследуюцца некаторыя праблемы судовай абароны правоў на вынаходствы, карысныя мадэлі і прамысловыя ўзоры ў кантэксце прававых пазіцый Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, выкладзеных у пастанове Пленума ад 23 снежня 2021 г. № 10 «Аб прымяненні заканадаўства пры разглядзе грамадзянскіх спраў па спрэчках, звязаных са стварэннем, прававой аховай і выкарыстаннем вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў». У прыватнасці, аналізуюцца сфера дзеяння дадзеных вышэйшай судовай інстанцыяй тлумачэнняў, віды падлеглых прымяненню судом крыніц права і іх іерархія, пытанні падведамнасці і падсуднасці, крытэрыі размежавання відаў судаводства і інш. На аснове праведзенага даследавання зроблены некаторыя прапановы нарматворчага і правапрымяняльнага плана.

Рубрыка «ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ»

«Геаграфічныя ўказанні: перспектывы для развіцця рэгіёнаў»

Наталля Сінішова, начальнік упраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Артыкул асвятляе пытанні асаблівасцяў геаграфічнага ўказання, якія дазваляюць выкарыстоўваць яго ў якасці рэгіянальнага брэнда, вызначаецца паняцце рэгіянальнага брэнда. Разглядаюцца перавагі выкарыстання геаграфічнага ўказанні ў якасці рэгіянальнага брэнда ў параўнанні з таварным знакам. Апісваюцца перспектывы развіцця для рэгіёну ад выкарыстання геаграфічнага ўказання.

Рубрыка «РАЗВІЦЦЁ ВЫНАХОДНІЦТВА ЗА МЯЖОЙ»

«Аналіз развіцця вынаходніцтва і інжынерна-тэхнічнай творчасці ў Расіі, Украіне і Казахстане»

Вольга Ахраменка, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела дзяржаўных рэестраў упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле праведзены аналіз дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў па падтрымцы вынаходніцтва і рацыяналізатарства на прыкладзе такіх краін, як Расія, Украіна і Казахстан, а таксама аналіз заканадаўства Расіі ў галіне дзяржаўнай падтрымкі стымулявання вынаходніцтва і інжынерна-тэхнічнай творчасці.

Рубрыка «ІНАВАЦЫІ»

«Вынаходніцкая актыўнасць як фактар інавацыйнага развіцця краін ЕАЭС»

Юлія Казначэева, спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле разгледжаны ўплыў вынаходніцкай актыўнасці на інавацыйнае развіццё краін інтэграцыйнага аб'яднання ЕАЭС. Аўтарам праведзены аналіз заяўніцкай актыўнасці на патэнтаванне вынаходстваў і карысных мадэляў у краінах Саюза, разлічаны каэфіцыент вынаходніцкай актыўнасці, а таксама праведзены аналіз дынамікі паказчыкаў дасягнутых практычных вынікаў ажыццяўлення інавацый у галіне ведаў і тэхналогій краін ЕАЭС. Вызначаны шэраг фактараў зніжэння вынаходніцкай актыўнасці і, як следства, зніжэння паказчыкаў інавацыйнага развіцця. Прыведзены канкрэтныя прыклады дзеянняў урадаў краін Саюза па развіцці і ўдасканаленні сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Рубрыка «АГЛЯД ПРАКТЫКІ АПЕЛЯЦЫЙНАГА САВЕТА ПРЫ ПАТЭНТНЫМ ОРГАНЕ»

«Спрэчкі, звязаныя з таварнымі знакамі, зарэгістраванымі ў дачыненні да лекавых сродкаў»

Ірына Сяргейчык, вядучы спецыяліст аддзела дасудовага ўрэгулявання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле прадстаўлены кароткі агляд практыкі Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе па справах, звязаных з таварнымі знакамі, зарэгістраванымі ў дачыненні да лекавых сродкаў. У прыватнасці, у артыкуле прыведзены прыклады спрэчак пра падабенства пазначэнняў, заяўленых на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака ў дачыненні да тавараў 05 класа МКТУ, і (або) таварных знакаў, зарэгістраваных у дачыненні да тавараў 05 класа МКТУ. Па выніках праведзенага аналізу практыкі Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе аўтарам выяўлены асаблівасці, характэрныя для дадзенай катэгорыі спрэчак.

Запрашаем да супрацоўніцтва аўтараў (прафесарска-выкладчыцкі састаў, аспірантаў і магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў, навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін у сферы інтэлектуальнай уласнасці) для напісання і апублікавання навуковых і навукова-практычных артыкулаў.

Любы жадаючы можа аформіць падпіску на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошта»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дадому.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх