29.06.2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня 2023 г. падпісаў Указ № 196, якім зацверджана Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь (далей – Канцэпцыя).

Канцэпцыя ўяўляе сабой структураваны ў пяці раздзелах дакумент, які вызначае стратэгію развіцця ўсёй прававой сістэмы краіны, якая ў сучасных умовах павінна не проста рэгуляваць грамадскія адносіны, але і папярэджваць магчымыя выклікі і пагрозы.

У рамках Канцэпцыі вызначаюцца паняцце прававой палітыкі Беларусі, яе мэты, прынцыпы, а таксама суб'екты: «Прававая палітыка – навукова абгрунтаваная дзейнасць дзяржавы пры ўдзеле грамадзян, грамадскіх інстытутаў па фарміраванні і развіцці ўсіх элементаў прававой сістэмы».

У дакуменце замацоўваюцца нацыянальныя гісторыка-культурныя асновы прававой сістэмы, прасочваецца эвалюцыйны шлях яе станаўлення: «На працягу ўсёй сваёй гісторыі краіне неаднаразова даводзілася адстойваць незалежнасць, забяспечваць бяспеку па перыметры межаў, аказваць дапамогу як цэлым дзяржавам, так і асобным групам насельніцтва. Дадзеныя працэсы адбіліся на менталітэце беларусаў, характар якіх заўсёды адрознівалі талерантнасць, стваральнасць, непрыняцце агрэсіі і ціску звонку. Важна захаваць і прымножыць гэтыя лепшыя якасці беларускага народа».

«Сёння Рэспубліка Беларусь – гэта дзяржава, пабудаваная на трывалым падмурку агульначалавечых каштоўнасцяў, якая імкнецца да мірнага суіснавання, канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі і рэгіёнамі, што знаходзіць адлюстраванне ў нацыянальным праве», – гаворыцца ў Канцэпцыі.

Азнаёміцца з Указам № 196 ад 28 чэрвеня 2023 г. можна па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

         

Больш навін – у нашых сацсетках

(Facebook, Instagram, Telegram).


Вверх