15.12.2022

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці зацверджаны графік правядзення навучальных курсаў на першае паўгоддзе 2023 г.

Навучальныя курсы праводзяцца па асноўных і спецыялізаваных праграмах дадатковай адукацыі дарослых у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Заняткі праводзяцца ў гібрыдным фармаце вядучымі спецыялістамі і экспертамі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Па завяршэнні курсу слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Заяўкі на навучанне прымаюцца на пастаяннай аснове праз форму на сайце ў раздзеле «Навучанне» (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне» , па тэлефонах +375 (17) 392 52 36 і + 375 (17) 272 99 02 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram)


Фота: Freepik
Вверх