Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14
17.12.2020

10 снежня 2020 г. Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей – ДКНТ) А.Г.Шуміліным зацверджана Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для вышэйшых навучальных ўстаноў (ВНУ) і навуковых арганізацый (НА) Рэспублікі Беларусь (далей – Палітыка).

Палітыка распрацавана рабочай групай спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці (прадстаўнікоў ДКНТ, НЦІУ, НАН Беларусі, БДУ, БДЭУ, БДТУ, БДУІР, ПДУ і інш.), створанай загадам ДКНТ ад 23 верасня 2019 г. № 272, у рамках рэалізацыі сумеснага з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (далей – САІУ) нацыянальнага праекта ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Палітыка распрацавана на падставе тыпавога Палажэння САІУ аб палітыцы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для акадэмічных і навукова-даследчых устаноў САІУ з улікам дзеючых міжнародных дагавораў, заканадаўства Рэспублікі Беларусь і практыкі, якая склалася ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасці.

Палітыка ўзгоднена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі, адобрана САІУ.

Палітыка з'яўляецца метадычнай асновай для рэгулявання грамадскіх адносін у галіне стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў ВНУ і НА Рэспублікі Беларусь. Яна падрыхтавана ў мэтах распрацоўкі на яе аснове лакальных палітык ВНУ, НА.

Палітыка носіць рэкамендацыйны характар, дазваляючы ВНУ, НА кіравацца ёю, улічваючы асаблівасці, абумоўленыя іх місіяй, мэтамі і прынцыпамі дзейнасці.

Вверх